У Жодзінскай турме № 8, куды, паводле папярэдніх меркаванняў праваабаронцаў, могуць прывезці для адбыцця пакарання лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча, не далі звестак, ці дастаўлены туды такі асуджаны. Тое самае і ў Гродне.

Нявеста палітвязня Наста Палажанка 2 лістапада, зноў будзе спрабаваць даведацца, дзе Зміцер. Наста спадзяецца і на лісты ад Змітра, адпраўленыя перад этапам з Мазырскай калоніі. Што такія лісты ёсць, ёй дакладна вядома:

«Я калі заходзіла падпісваць паперу ў канцылярыю, а там знаходзіцца і цэнзарская, то бачыла, што ад яго ёсць тры лісты — яны ляжалі на стале, і пры мне іх перавярнулі, каб не прачытала. Можа, там што напісаў, куды яго накіруюць».

Спачатку 2 гады зняволення за нібыта злоснае хуліганства Зміцер Дашкевіч адбываў у калоніі ў Горках. Год таму з Горак Дашкевіча перавялі ў Глыбоцкую калонію, дзе зноў судзілі як злоснага парушальніка рэжыму і дадалі яшчэ год калоніі. Адбываць новы тэрмін палітвязня адправілі ў Мазырскую калонію, адкуль 30 кастрычніка вырашылі этапаваць у «крытую» турму. У якую турму трапіць Зміцер Дашкевіч, дагэтуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?