Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк даў інтэрв`ю сайту InterPolitTV, у якім раскрытыкаваў беларускую апазіцыю, заявіўшы, што тая цалкам фінансуецца і кантралюецца Захадам і не мае ўласных ідэяў і мэтаў.

Беларускія дзяржаўныя СМІ актыўна цытавалі Пазняка, пасля чаго ён растлумачыў сваю пазіцыю у інтэрв`ю «Радыё Свабода».

«Тое, што яны цытуюць там у сваім кантэксце, што апазіцыя там несамастойная, якая кіруецца на грошы Захаду, — усё правільна, там пра гэта ўсё дакладна сказана. Але гэтая апазіцыя з`яўляецца таксама структурай гэтага рэжыму. Гэтая апазіцыя выканала ўсе праекты гэтага рэжыму. І апошні праект — гэта 2010 год, калі <…> з гэтай самай выбарчай кампаніі зрабілі правакацыю і далі магчымасць гэтаму рэжыму ўсіх здушыць і захавацца ва ўладзе», — сказаў Пазняк.

«Ім далі грошай, пры тым вядома нават, якая колькасць. Магу вам сказаць дакладна: на „ГовПравду“ было дадзена 4,5 мільёна долараў.

Гэта дакладна, гэта яны самі сказалі на допытах у КДБ», — заявіў палітык, адзначыўшы, што мае інфармацыю «менавіта з крыніцаў у КДБ».

Лідары апазіцыі, на думку Пазняка, «акрамя шкоды для беларускага народа нічога не прынеслі». «І тыя грошы, якія яны бралі з Захаду, яны пусцілі ў трубу. І цяпер атрымліваецца, што Захад, робячы сваю палітыку, шукае непасрэдныя кантакты з Лукашэнкам, а не з імі. Вось вынік гэтых банкрутаў! Так што хай яны там не каментуюць, а проста робяць вывады. Паўтараю: гэтай апазіцыі, якая абанкруцілася, якая стлуміла грошы Захаду, якая нарабіла столькі шкоды беларускаму народу, трэба вымятацца з палітыкі, да аднаго чалавека, каб іх духу там не было!» — заявіў старшыня КХП-БНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?