1 лістапада ў Лос-Анжэлесе быў вызвалены з турмы былы прэм’ер Украіны Павел Лазарэнка. Падрабязнасці яго ўтрымання за кратамі журналістам распавёў турэмшчык з Беларусі.

Выхадцы з Беларусі працуюць у турме «Terminal Island». Паўла Лазарэнку выпусцілі на волю, а 4-й раніцы. Гэта зрабілі спецыяльна, каб ён змог схавацца ад увагі прэсы.

Журналісты, якія сабраліся ля знакамітай турмы, змаглі перагаварыць толькі з супрацоўнікам турмы.

На пытанне, чым Лазарэнка займаўся ў турме, супрацоўнік адказаў: «Спортам, еў, гутарыў».

На пытанне, ці працаваў Лазарэнка, ён сказаў: «Ну, можа, нешта прыбіраў. Але канкрэтна каб працаваў… не».

Супрацоўнік таксама распавёў, што Лазарэнка «жыў у бараку» на 100–150 чалавек.

Афіцэр турмы адказваў на расійскай. Журналісты пацікавіліся, адкуль ён родам. Аказалася — з Беларусі. Куды толькі не заносіць беларусаў у пошуках лепшага жыцця. На жаль, журналісты не спыталіся ў яго імя. Але на пытанні ён адказваў спакойна і зычліва. Наўрад ці б беларускі турэмшчык таксама адкрыта кантактаваў з беларускімі журналістамі ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?