Выступае Мішэль Рэнеры.
2 лістапада на могілках вёскі Студзёнка Барысаўскага раёна, у французскага мемарыяла, прысвечанага вайне 1812 года і пераправе праз раку Бярэзіна арміі Напалеона, адбылося перапахаванне парэшткаў 110 напалеонаўскіх салдат.
Астанкі былі знойдзены ў чэрвені гэтага года
Разам з прадстаўнікамі Мінскага аблвыканкама, Барысаўскага і Лагойскага райвыканкамаў у жалобнай цырымоніі прыняў удзел пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры.
«Гэта месца вельмі важна для французаў, — сказаў дыпламат журналістам. — Для Францыі «Бярэзіна» азначае «катастрофа», бо тут, як вы ведаеце, загінула шмат людзей. <…> Мы не ведаем дакладна, хто спачывае тут, ведаем толькі, што гэта салдаты Напалеона.
А якой нацыянальнасці — беларус, паляк ці француз — нам невядома. Але гэта і не так важна — важна, што гэта салдаты, выконвалі свой абавязак.Важная ідэя новай Еўропы, у якой мы сёння жывем. Жывем у свеце — і гэта заслуга і салдат, якія спачываюць тут».
0
0
0
0
0
0