Міхаіл Саакашвілі павінен, на думку Бідзіны Іванішвілі, працаваць у будынку Дзяржканцалярыі, дзе яму будзе выдзелены цэлы паверх.

«Захаванне прэзідэнцкага палаца абыходзіцца дзяржаве даволі дорага, таму хай будзе ласкавы і пяройдзе на працу ў будынак Дзяржканцалярыі.

Па статусе першай асобы дзяржавы ў будучым годзе гэты палац будзе належаць мне, але перабірацца туды я не збіраюся», -
сказаў Іванішвілі.

Паводле яго слоў, эканоміка Грузіі не ў стане захоўваць прэзідэнцкую рэзідэнцыю.

«Ва ўмовах такой колькасці бежанцаў і бедных асоб амаральна жыць у такім палацы,
таму я звяртаюся да Саакашвілі, хай пакіне палац, а зэканомленыя сродкі пойдуць на патрэбы бежанцаў і немаёмных асоб», - сказаў Іванішвілі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?