Ашмянскія школьнікі атрымалі магчымасць займацца футболам. У чацвер, 1 лістапада, прайшло афіцыйнае адкрыццё прыватнай школы. Першыя заняткі ў ёй пачнуцца ўжо сёння.

Школа адчынілася дзякуючы намаганням Беларускай федэрацыі футбола, Ашмянскага райвыканкама і індывідуальнага прадпрымальніка Алеся Кушнера.

Заснавальнік - Алесь Кушнер.

Заснавальнік - Алесь Кушнер.

«Ідэя адкрыцця школы ўзнікла ў верасні гэтага года, — кажа яе заснавальнік Алесь Кушнер. — У рэгіёне шмат ахвотных дзяцей, таксама сваю ролю адыграла жаданне бацькоў і падтрымка мясцовых уладаў».

Асаблівасцю школы будзе не толькі тое, што ўстанова — першая прыватная футбольная школа рэгіёна. Да таго ж яна будзе беларускамоўнай.

«Заняткі і трэніроўкі ў школе будуць праходзіць на беларускай мове
, — дадае спадар Алесь. — Не думаю, што для дзяцей гэта будзе складана: усё ж у школе яны вывучаюць беларускую. Вядома, ёсць спецыфічная спартыўная тэрміналогія, якая па-беларуску і па-руску гучыць па-рознаму».

Але паступова да гэтага прыстасуемся. Акрамя таго,

бацькі таксама падтрымалі навучанне на беларускай мове.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?