Кніга Станіслава Шушкевіча «Моя жизнь, крушение и воскрешение СССР» выходзіць у свет 5 лістапада.
Надрукаваць яе выклікалася расійскае выдавецтва РОССПЭН. Усе айчынныя выдавецтвы, па словах аўтара, друкаваць кнігу Шушкевіча не рашыліся.

Станіслаў Шушкевіч: «Тут быў выдавец, які сказаў, што будзе выдаваць маю кніжку. Ён сам мяне знайшоў пасля публікацыі фрагментаў у «Народнай волі». І нават зрабіў падрыхтоўку да выдання. А пасля мне сказаў:

«Мы атрымалі загад — хто выдасць гэтую кніжку, то гэта будзе апошняе, што зрабіла яго выдаўніцтва. Хто будзе распаўсюджваць яе ў продаж — гэта будзе апошні дзень існавання той структуры, таго кнігагандлю».

Што тычыцца зместу, то, як сцвярджае Шушкевіч, мемуарамі ў іх звыклым выглядзе кніга не з’яўляецца. Аўтар называе свой твор міксам. Там ёсць і невялікія эсэ ў выглядзе кароткіх подпісаў пад здымкамі, і аналітыка, і крыху ўспамінаў. У «гласарыі» выдання — звыш 500 прозвішчаў вядомых і не вельмі беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячоў.

У кнізе амаль 500 старонак і каля 300 ілюстрацый.
Якім накладам выйдзе «Моя жизнь, крушение и воскрешение СССР», Шушкевіч не ведае. Маўляў, на рускую версію выдання ўсе правы належаць выдавецтву і ён у гэтыя нюансы не ўнікаў.

Але асабліва звяртае ўвагу, што ніякіх правак у аўтарскі тэкст выдаўцы не ўносілі — гэта была галоўная ўмова аўтара.

Правы на беларускі варыянт належаць Станіславу Шушкевічу. Ён, дарэчы, больш поўны, чым рускамоўная версія кнігі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?