Улада6464

Прэс-сакратар Саннікава Атрошчанкаў вырашыў не вяртацца ў Беларусь

Аляксандр Атрошчанкаў адна з ключавых персон «Еўрапейскай Беларусі». Быў у штабе Андрэя Саннікава на прэзідэнцкіх выбарах. Суддзя Таццяна Чаркас за ўдзел у Плошчы асудзіла Атрошчанкава на 4 гады калоніі. Быў вызвалены рашэннем Лукашэнкі, прашэнне аб памілаванні не пісаў.

«Наша Ніва»: Аляксандр, ці сапраўды вырашылі не вяртацца ў краіну?

Аляксандр Атрошчанкаў: Так, не збіраюся. Ад 3 верасня я не ў Беларусі.

«НН»: Чаму прынялі такое рашэнне?

АА: Як я і казаў, 3 верасня я вяртаўся ў Беларусь з міжнароднай канферэнцыяй. Вяртаўся цягніком з Расіі, партызанскімі шляхамі. У цягніку была спроба затрымання, арышту ці выкрадання мяне. Не ведаю нават, як гэта назваць. За некалькі прыпынкаў ад Мінска вагон пачалі заходзіць па адным чалавеку ў цывільным, якія сачылі за мной. Я патэлефанаваў Наталлі Радзінай, таксама сваёй жонцы. Паведаміў, што магу быць арыштаваны. Але я здолеў увесці гэтых людзей у зман і адарвацца. У Мінску я нават не заходзіў дадому, бо разумеў, што там мяне могуць чакаць, а адразу вылічваў шляхі адступлення.

«НН»: Як выязджалі з краіны?

АА: Не хацеў бы паліць кантору, бо такім шляхам яшчэ могуць скарыстацца іншыя людзі.

«НН»: Дзе Вы цяпер?

АА: У Варшаве. Збіраюся тут заставацца.

«НН»: Сям’я з Вамі ці засталася ў Беларусі?

АА: Ад нядаўняга часу яны разам са мной: і жонка, і сын.

«НН»: Чым займаецеся ў Варшаве?

АА: Грамадскай дзейнасцю на карысць Беларусі.

«НН»: Ваша рашэнне застацца ў Польшчы неяк звязана з падобнымі рашэннямі Змітра Бандарэнкі і Андрэя Саннікава?

АА: Я расказаў Бандарэнку маю сітуацыю. Магчыма, нават гэтая гісторыя стала штуршком, каб Зміцер таксама прыняў рашэнне не вяртацца ў Беларусь. Хутчэй, я паўплываў на іх, чым яны на мяне.

«НН»: Чаму не афішавалі сваё рашэнне?

АА: Быў момант з перавозкай сям’і да мяне. Але я ніколі не хаваў, калі пыталіся, то шчыра адказваў.

«НН»: Будзеце прасіць палітычны прытулак?

АА: Не хацеў бы. Буду глядзець. Пакуль што я разглядаю сваё знаходжанне ў Варшаве як доўгатэрміновую камандзіроўку.

Каментары64

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Венесуэлка, якая працуе на БТ, распавяла, чаму яе сям'я думае, што яна ў Беларусі вельмі багатая. Прычыны вас здзівяць13

Венесуэлка, якая працуе на БТ, распавяла, чаму яе сям'я думае, што яна ў Беларусі вельмі багатая. Прычыны вас здзівяць

Усе навіны →
Усе навіны

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі2

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё28

На абед падала атрутныя грыбы. Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў

Пад’ём а 4-й раніцы — новы трэнд: аскеза і культ працаздольнасці адначасова14

Фінскі блін у духоўцы — сняданак для тых, хто не хоча стаяць ля пліты цэлую вечнасць2

У новы гандлёвы цэнтр, што адкрыўся ў «Мінск-Свеце», можна трапіць праз метро3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Венесуэлка, якая працуе на БТ, распавяла, чаму яе сям'я думае, што яна ў Беларусі вельмі багатая. Прычыны вас здзівяць13

Венесуэлка, якая працуе на БТ, распавяла, чаму яе сям'я думае, што яна ў Беларусі вельмі багатая. Прычыны вас здзівяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць