Як нагадаў дырэктар грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук, восенню з надыходам халадоў і цяжкасцяў у пошуку корму вадаплаўныя птушкі ляцяць зімаваць у цёплыя краіны. Тыя, хто падкормлівае гусей, лебедзяў і качак, прымушаюць іх змяніць паводзіны і адмовіцца ад міграцыі.
Яшчэ больш небяспечна тое, што птушкі пачынаюць разлічваць на чалавека, становяцца залежнымі ад яго, развучваюцца шукаць корм самастойна.

Фянчук адзначыў, што цяпер вадаплаўныя птушкі размеркаваны па вадаёмах Беларусі раўнамерна. Птушкі, якія зімой змянілі свае міграцыйныя паводзіны, як правіла, збіраюцца на тых участках рэк і азёр, якія з-за нейкіх прычын не замярзаюць, напрыклад каля Белазёрскай ці Новалукомльскай ГЭС. Акрамя таго, качкі і лебедзі, якія засталіся ў Беларусі, часта прылятаюць на зімоўку ў буйныя гарады — Мінск і Брэст, дзе лягчэй знайсці корм.

Паводле слоў спецыяліста, зімой падкормліваць птушак трэба толькі пры рэзкім падзенні тэмпературы да мінус 15 і ніжэй градусаў, а таксама пры замярзанні ўсіх вадаёмаў.

Як адзначыў Фянчук, смяротнасць птушак зімой вышэйшая з прычыны больш суровых кліматычных умоў, аднак паміраюць птушкі не ад голаду, а часцей за ўсё з-за хвароб ці траўм, нанесеных чалавекам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?