Актывісты зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» шукаюць яе кіраўніка Змітра Дашкевіча. Яны наведаюць турмы ў Жодзіне, Гродне і Магілёве, каб паспрабаваць адшукаць палітвязня.

Як паведамляе Наста Палажанка, нявеста Дашкевіча, за выходныя так і не змагла высветліць, дзе ён знаходзіцца. Няма яго ні ў Магілёве, ні ў Гродне.

А ў апошнім лісце, які Дашкевіч даслаў з Мазырскай калоніі, ён не выключыў, што на новае месца адбыцця пакарання яго будуць этапаваць праз перасыльную турму ў Магілёве.

30 кастрычніка выязны Мазырскі суд пастанавіў перавезці лідара МФ з мазырскай калоніі ў «крытую» турму.

Нагадаем, што 19 верасня Дашкевіча перавялі ў папраўчую калонію № 20, якая месціцца ў Мазыры. 21 верасня ён абвясціў галадоўку ў сувязі ь «нялюдскімі паводзінамі адміністрацыі калоніі, у тым ліку яе начальніка Юрыя Збароўскага».

28 жніўня 2012 года на закрытым выязным пасяджэнні суд прызнаў Змітра Дашкевіча вінаватым у «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» і пакараў яго дадатковым годам пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?