Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч наведае Казахстан з афіцыйным візітам 9–10 лістапада, паведаміў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Казахстана Алтай Абібулаеў.

У рамках візіту плануецца сустрэча з прэм’ер-міністрам Казахстана Серыкам Ахметавым, а таксама падпісанне пратакола па выніках перамоў кіраўнікоў урадаў, «Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пагадненне паміж урадам Казахстана і ўрадам Беларусі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падатковага заканадаўства ад 22 мая 2000» і «Пагадненне паміж міністэрствам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Казахстан і Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў галіне лясной гаспадаркі».

«У ходзе сустрэчы бакі плануюць абмеркаваць стан і перспектывы казахстанска-беларускага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, энергетычнай і культурна-гуманітарнай галінах, а таксама неабходныя меры па далейшым нарошчванні ўзаемнага тавараабароту», — дадаў Абібулаеў падчас брыфінгу ў Астане.

Акрамя таго, па яго інфармацыі, кіраўнікі ўрадаў разгледзяць пытанні супрацоўніцтва ў рамках рэгіянальных інтэграцыйных аб’яднанняў СНД, ЕўрАзЭС, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?