З беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, Павал Касцюкевіч — лаўрэат прэміі Гедройца за 2011 год, крытык Ганна Кісліцына, старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактар «Дзеяслова» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч.

У журы ўвойдуць таксама чатыры чалавекі з польскага боку. Іх імёны будуць вядомыя пазней.

Лонг-ліст прэміі будзе абвешчаны ў першай палове студзеня 2013 года. У яго трапяць 12 кніг. Падрабязней пра мэты і ўмовы прэміі, а таксама кантакты для падачы заявак можна прачытаць у афіцыйным блогу Прэміі Гедройца.

Прэмія Гедройца — самая шчодрая ўзнагарода пісьменнікам у краіне. Яна незалежная, а ўганароўваюцца ёю за найлепшую кнігу, выдадзеную на працягу года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?