Рада БНР сабрала ў Вільні Сурвілу, Барадача, Мілінкевіча, Шушкевіча...
Кіраўнікі вялікіх палітычных і грамадзкіх арганізацый правялі нараду пад эгідай Рады БНР. Не было Калякіна і «Гавары праўду».
Мэтай нарады кіраўнікоў беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў са старшынёй і сябрамі Прэзыдыюму Рады, як паведамляецца на старонцы Рады БНР у facebook, была «выпрацоўка захадаў у справе забесьпячэньня абароны незалежнасьці Беларусі».
У паведамленьні адзначаецца, што «удзельнікі сустрэчы адзначылі небясьпеку палітыкі самаізаляцыі і зьнішчэньня беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, пацьвердзілі, што неабходнай зарукай для забесьпячэньня беларускага нацыянальнага сувэрэнітэту ёсьць дэмантаж аўтарытарнага рэжыму А. Лукашэнкі.Як першачарговыя мэты былі названыя неадкладнае вызваленьне палітвязьняў і спыненьне палітычных рэпрэсіяў».
У Мэмарандуме, дзе вызначаныя накірункі сумеснай дзейнасьці, гаворыцца, што «ўдзельнікі нарады з Беларусі пацьвярджаюць прызнаньне Рады БНР ў яе статутнай ролі
Паведамляецца таксама, што «з пэўных прычынаў, ня ўсе запрошаныя лідэры і кіраўнікі палітычных і грамадзкіх арганізацыяў прысутнічалі на нарадзе; Мэмарандум адкрыты для далучэнньня.Поўны тэкст мэмарандуму будзе апублікаваны пазьней».
У паведамленьні таксама пералічваюцца (у альфабэтным парадку) тыя, хто падпісаў Мэмарандум: Уладзімер Барадач (Аргкамітэт Рады Нацыянальнага Адраджэньня), Вінцук Вячорка (Аргкамітэт «Беларускага Руху)», Аляксандар Дабравольскі (АГП), Мікалай Дземідзенка («Малады Фронт»), Уладзімер Колас (Рада беларускай інтэлігенцыі), Вольга Карач (грамадзянская кампанія «Наш Дом»), Аляксандар Мілінкевіч (Рух «За свабоду»), Станіслаў Шушкевіч (БСДГ), Аляксей Янукевіч (партыя БНФ), ад імя Рады БНР — Івонка Сурвілла.
Каментары