Як выглядае прыз ад Лукашэнкі «за развіццё духоўнасці ў кінамастацтве» — фотафакт
Такога падарунка Карэн Шахназараў дакладна ніколі не атрымліваў.
Фота БелТА.
Падчас адкрыцця кінафестывалю «Лістапад-2013» расійскі рэжысёр Карэн Шахназараў атрымаў Спецыяльны прыз кіраўніка Беларусі «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве». Уручыў гэтую крышталёвую статуэтку з залатой цыбулінай віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік (на фота злева). На фота бачна, як уражаны кінарэжысёр, які адзначыў падчас адкрыцця, што лічыць сябе «савецкім чалавекам» і таму Беларусь — «частка яго радзімы».
СМ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ