Падзея зусім не выпадковая. Паводле новага праекта вуліца Астроўскага будзе падоўжаная да чыгуначнага вакзала праз гаражы і склады былых спецаўтагаспадарак.

Літарамі «ог» у правай частцы мапы пазначаны раён могілак.

Літарамі «ог» у правай частцы мапы пазначаны раён могілак.

Лічбай 1 пазначаны працяг вуліцы Астроўскага.

Лічбай 1 пазначаны працяг вуліцы Астроўскага.

Мур — апошняе сведчанне аб жаўнерскіх пахаваннях.

Мур — апошняе сведчанне аб жаўнерскіх пахаваннях.

На паштоўцы злева бачны акрайчык царскіх казармаў, а ў перспектыве — будынак, які толькі што пайшоў пад знос.

На паштоўцы злева бачны акрайчык царскіх казармаў, а ў перспектыве — будынак, які толькі што пайшоў пад знос.

Аднак на месцы дарогі апынуліся не толькі складскія памяшканні і прамысловыя пусткі. Дакладна вядома, што блізка ад будынка вайсковага шпіталя (былых царскіх казармаў) немцы хавалі сваіх салдатаў падчас Першай сусветнай. На дадзены момант ад могілак застаўся толькі каменны мур, які, мажліва, паўстаў у міжваенны перыяд. За савецкім часам комплекс быў знішчаны, але парэшткі салдатаў, вядома, ніхто не перазахоўваў.

Выяву вайсковага некропалю мы знайшлі на паштоўцы пачатку стагоддзя. На ёй бачнае яго дакладнае месцазнаходжанне і той самы драўляны будынак, які сёлета трапіў пад знос.

У ахвяру новай дарозе ў траўні гэтага года ўжо быў прынесены «Дом Беклямішава» — цудоўны прыклад драўлянага канструктывізму міжваеннага часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?