Найбольшай папулярнасьцю ў пакупнікоў па выніках першага кварталу 2007 г. карысталіся 10‑ці грамовыя зьліткі золата. За тры месяцы бягучага году было прададзена 2750 такіх зьліткаў. Усяго за гэты час насельніцтва набыла каля 184 кг гэтага мэталу. Ад жніўня 2001 г. прададзена 2010 кг золата, назад банкіамі выкуплена 146 кг мэталу. Вырас кошт залатых зьліткаў — 10‑ці грамовыя зьліткі на 20 красавіка ў параўнаньні з пачаткам году падаражэлі на 9,2%.

Срэбра таксама карыстаецца попытам — з моманту рэалізацыі (красавік 2005 г.) насельніцтва Беларусі набыла 1002 кг срэбра. За гэты час банкі выкупілі 265,4 кг мэталу. За 1‑ы квартал гэтага году было куплена 105,4 кг срэбра. Найбольш папулярныя ізноў жа 10‑ці грамовыя зьліткі, іх набылі 1132 шт. За гэты час такія зьліткі падаражэлі на 4,5%.

Найбольш падаражэлі 10‑ці грамовыя плацінавыя зьліткі — на 14,9%. Гэты мэтал беларускія банкі пачалі прадаваць адначасова са срэбрам і здолелі рэалізаваць 25 кг, назад вярнулася 7,68 кг. За апошнія тры месяцы беларусы набылі 2,76 кг пляціны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?