Дзесяць гадоў таму Алек Холдэн пайшоў у букмэкерскую кантору і паставіў 100 фунтаў на тое, што дажыве да стогадовага юбілею. Сёньня брытанец сьвяткуе свой дзень народзінаў, разбагацеўшы на 25 тысячаў фунтаў (каля 50 тысячаў даляраў).

У 1997 г. фірма «William Hill» ацаніла шанцы Голдэна як 250:1. — Калі мы пачыналі прымаць гэтыя заклады, 100 гадоў здаваліся нечым нерэальным. Мы спадзяваліся на вялікія даходы. Аднак цяпер гэтыя заклады каштуюць нам вялікіх грошай — сказаў журналістам прадстаўнік букмэкерскай фірмы.

Стогадовы Алек — былы настаўнік, мае двух сыноў. Сваю даўгавечнасьць тлумачыць аўсянкай, якую штораніцы зьядае на сьняданьне. Холдэн — заўзяты шахматыст. Акрамя таго, што кожны дзень прысьвячае час любімай гульні, ён яшчэ і кіруе мясцовым шахматным клюбам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?