Спецыялісты канцэрна «Белнафтахім» знаходзяцца ў Маскве, дзе сёння працягваюцца перамовы пра пастаўкі ў Беларусь расійскай нафты ў IV квартале гэтага года. Бакі ўзгадняюць графік паставак, паведаміла БелаПАНпрэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка.
Нагадаем, 2 лістапада
5 лістапада намеснік міністра энергетыкі Расіі Павел Фёдараў заявіў, што разглядаецца магчымасць пастаўкі ў Беларусь да канца гэтага года 4,8 млн. тон нафты ва ўвязцы са зваротнымі пастаўкамі 200 тысяч тон бензіну.
6 лістападаАпрача таго, дадаў ён, «на снежань шукаецца магчымасць павелічэння дадатковых аб’ёмаў да 600 тысяч тон». «Але пакуль яе няма», — падкрэсліўпрэс-сакратар кампаніі «Транснафта» Ігар Дзёмін паведаміў Агенцтву нафтавай інфармацыі (АНІ), што ў лістападзе ў Беларусь плануецца дадаткова паставіць 315 тыс. тон нафты, у снежні — 420 тыс. тон.
Раней Масква заяўляла пра планы скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале 2012 года з 5,3 мільёна да 4 мільёнаў тон у адказ на «растваральны» бізнес, якім беларускі бок займаўся ў першым паўгоддзі.Нафтапрадукты, вырабленыя ў Беларусі з расійскай сыравіны, экспартаваліся ў Еўропу пад выглядам разбавіцеляў і растваральнікаў, якія не абкладаюцца экспартнай пошлінай. Паколькі гэтая пошліна павінна была паступаць у расійскі бюджэт, Расія недалічылася буйной сумы.
У кастрычніку, паводле звестак расійскай статыстыкі, у Беларусь было пастаўлена 1 мільён 347 тысяч тон нафты, ці на 22% менш, чым ў верасні.
26 кастрычніка
29 кастрычніка інфармаваная крыніца паведаміла, што Масква патрабуе ад Беларусі кампенсаваць 1,5 мільярда долараў у якасці недаатрыманай пошліны ад «растваральнага» бізнесу.
Марына Носава, БелаПАН.