Партызанскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 2 артыкула 339 КК (злоснае хуліганства).

Злачынства было здзейсненае каля 22.45 6 лістапада. Невядомыя кінулі на тэрыторыю пасольства дзве бутэлькі з «кактэйлем Молатава». Ніхто не пацярпеў.

Узгаранне згасілі літоўскія паліцыянты, якія ахоўваюць пасольства.

«Учорашні інцыдэнт не паўплываў на нашу працу, — паведаміла радыё «Свабода» прэсавы сакратар амбасады Віта Наўякайціце. — Амбасада працуе ў звычайным рэжыме. І хоць сёння ў Беларусі святочны дзень, для нас ён застацца звычайным працоўным днём. Размоваў пра тое, што ў нас можа нешта змяніцца, няма».

Пасольства Літвы ў Мінску перадало ноту пратэсту Міністэрству замежных спраў Беларусі.

Прэс-служба літоўскага замежнапалітычнага ведамства, са свайго боку, адзначае, што "ў Міністэрства замежных спраў будзе выкліканы кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва Беларусі, ад якога запатрабуюць, каб Беларусь як бок, які прымае гарантавала ажыццяўленне палажэнняў Венскай канвенцыі аб бяспецы дыпламатычных прадстаўніцтваў, а адказныя беларускія ведамствы неадкладна прынялі належныя меры па выяўленні вінаватых атакі і прыцягненню іх да адказнасці".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?