6 лістапада ў Мінску адкрылі тры новыя станцыі метро. На ўсіх схемах адна са станцый мае назву «Міхалова», але ў цягніку яе абвяшчаюць як «Міхалава», з націскам на другі склад. Пры гэтым на самой станцыі ў назве паўсюль прысутнічае літара «о».

Каб даведацца, у які з двух варыянтаў закралася памылка, «Наша Ніва» звязалася з начальнікам службы руху метро Рыгорам Якінковым.

«Правільна, безумоўна, будзе МіхалОва. — тлумачыць спадар Якінкоў. —

Гэта такі звычайны працоўны момант, калі вы будуеце дом, дык таксама ж у вас не адразу ўсё ідэальна
атрымаецца. Вось і ў нас пры абвестцы па гучнай сувязі з’явілася памылка. Спяшаліся, хацелі людзей як мага хутчэй парадваць новымі станцымі. У найбліжэйшы час памылка будзе ліквідаваная».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?