Палітвязня даставілі ў гарадзенскую турму №1. Пра гэта паведаміла нявеста палітвязня Наста Палажанка. Яна таксама звярнула ўвагу, што тыдзень ад Змітра не было вестак. І да сёння невядома, дзе гэты час ён знаходзіўся.

9 лістапада ў турму да Змітра Дашкевіча паспрабуе трапіць адвакат.

Магчыма, нейкая інфармацыя пра этапаванне з’явіцца пасля іх сустрэчы.

30 кастрычніка выязны Мазырскі суд пастанавіў перавезці лідара «Маладога Фронту» з мазырскай калоніі ў турму. За два месяцы да гэтага Змітра асудзілі як злоснага парушальніка рэжыму і дадалі яшчэ год калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?