Адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў карыстання метрапалітэнам складзены супрацоўнікамі УУС па ахове Мінскага метрапалітэна ў дачыненні да 23-гадовага жыхара Мазыра, які скокнуў на рэйкі метро па свой мабільнік.

Малады чалавек можа быць аштрафаваны на паўмільёна рублёў.

Інцыдэнт адбыўся 8 лістапада ў 8.28 на станцыі «Каменная Горка».

Хлопец падыходзіў да электрацягніка, трымаючы ў руках мабільны тэлефон. Адзін з пасажыраў закрануў яго, апарат выпаў з рук і, разляцеўшыся на некалькі частак, зваліўся паміж перонам і цягніком на чыгуначныя шляхі.
Пасля таго як цягнік крануўся, хлопец не прыдумаў нічога лепшага, як спусціцца па тэлефон уніз.
Ён саскочыў на рэйкі, сабраў часткі свайго мабільніка, адна з якіх апынулася ў непасрэднай блізкасці ад крыніцы высокага напружання.
Хлопец застаўся жывы толькі дзякуючы таму, што дзяжурная па станцыі, заўважыўшы небяспечны скачок, адразу ж зняла напругу з кантактнай рэйкі.

Выбрацца маладому чалавеку дапамаглі пасажыры, неўзабаве ён быў затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?