Нацбанк РБ сцвярджае, што рынкавымі інструментамі змог дамагчыся псіхалагічнага і эканамічнага пералому на міжбанкаўскім і валютным рынках краіны. «Псіхалагічны і эканамічны пералом наступіў. Эфект — у наяўнасці, без публічных адміністрацыйных захадаў», — заявіў сёння намеснік старшыні Нацбанка Сяргей Дубкоў.

Сярэднеўзважаная стаўка АФН па міжбанкаўскіх крэдытах овернайт 8 лістапада звалілася да 25%, знізіўшыся на 9 працэнтаў. Між тым у кастрычніку яна часам даходзіла да 50–60%.

Дубкоў не стаў дэталізаваць схему працы Нацбанка па зніжэнні ставак. «Мы не раскрываем сваю тактыку, як удзельнік рынку», — заявіў ён.

«Пэўныя ваганні стаўкі яшчэ магчымыя», — сказаў Дубкоў. Гэта значыць, што стаўка яшчэ можа трохі падрасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?