Актывістка незарэгістраванага «Маладога фронту» атрымала пазоў зь мясцовага гарвыканкаму з патрабаваньнем зьявіцца на паседжаньне адміністратыўнай камісіі 27 красавіка а 10‑й гадзіне. Ёй закідаецца парушэньне арт. 143 КаАП РБ (антысанітарыя). Наста кажа, што не разумее нагоды для выкліку на камісію, бо апошнім часам яе не затрымлівалі.

Ня выключана, што такім чынам улады спрабуюць не дапусьціць удзелу рэгіянальных актывістаў у правядзеньні Чарнобыльскага шляху.

Нагадаем, што ўлетку мінулага дзяўчына прымала ўдзел у галадоўцы супраць перасьледу апазыцыйнай моладзі, вернікаў‑хрысьціянаў і была шпіталізаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?