Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі разглядае некалькі варыянтаў стварэння чыгуначных зносінаў паміж сталіцай і Нацыянальным аэрапортам Мінск. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела аэрапортаў, наземных сродкаў і аэранавігацыі дэпартамента Аляксандр Акуленка.

«Трэба арганізаваць найбольш зручнае злучэнне з горадам, хоць у цяперашні час канчатковае рашэнне мы яшчэ не прынялі», —
канстатаваў спецыяліст. «Напэўна, акупнасць праекта была б больш, калі б два населеныя пункты — горад-спадарожнік Смалявічы і пасёлак Сокал — былі прывязаныя да гэтай чыгуначнай галінцы», — выказаў меркаванне Аляксандр Акуленка.

Спецыяліст адзначыў, што нават паводле папярэдніх ацэнак праект з’яўляецца дастаткова дарагім. Далей ад Беларускай чыгункі чакаецца ўнясенне адпаведных прапаноў.

Адлегласць ад Нацыянальнага аэрапорта Мінск да першай сталічнай станцыі метро «Уручча» складае 33 км, да цэнтра Мінска — 42 км.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?