Зянон Пазняк правёў анлайн-канферэнцыю на сайце «Радыё Свабода» і адказаў на пытанні дзясяткаў чытачоў.

«Любыя санкцыі Захаду супраць рэжыму Лукашэнкі пры адкрытай мяжы з Расеяй — неэфэктыўныя і служаць на карысьць Расеі.
Выглядае, што Эўропа схільная цяпер да эканамічнага супрацоўніцтва з рэжымам у сфэры бізнэсу. Санкцыі да памагатых — гэта значыць забарона ім уезду ў Эўразьвяз — я ўхваляю, але карысьці змагарам яны не прыносяць, бо ім самім, гэтым змагарам, праблемна зь візамі. Лепш бы зьнялі праблемы тут». Такі адказ Зянон Пазняк даў на пытанне, ці падтрымлівае ён пашырэньне і ўзмацненьне палітычных і эканамічных санкцый да рэжыму Аляксандра Лукашенкі і яго памагатых.

Цікавы і адказ пра тое, якая ўлада павінна быць пасля сыходу Лукашэнкі. Ці патрэбная нацыянальная дыктатура? «Неабходнасьці тут ніякай няма, але трэба ўлічыць абставіны. Мяркую, што цяпер сытуацыя зьмянілася, і

пасьля ліквідацыі антыбеларускага рэжыму павінна застацца мінімум на гадоў 5–8 моцная выканаўчая ўлада. На пэрыяд прыватызацыі, рэформаў і навядзеньня дэмакратычнага парадку. Інакш, краіну могуць расьцягнуць.
Парлямэнцкую рэспубліку адразу пасьля Лукашэнкі пры нізкім палітычным узроўні эліты, пры адсутнасьці палітычнага клясу, закаранелых карупцыйных схемах і зьбяднелым насельніцтве ўводзіць небясьпечна. Вяртаньне да Канстытуцыі 1994 году тут самы прыймальны варыянт. Потым парлямэнцкая рэспубліка, магчыма — па польскай схеме», — мяркуе Пазняк.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?