Свет1818

Дырэктар ЦРУ сышоў у адстаўку, бо здраджваў жонцы

Нечаканая навіна з Амерыкі: знакаміты генерал Дэвід Пэтрэус павініўся.

Клінтан таіўся, Мітэран таксама, Сарказі не раз жаніўся, у нашым кутку Еўропы ў гэтым плане робіцца ўвогуле немавед што, а кіраўнік самай моцнай разведкі свету сышоў у адстаўку, бо прызнаўся, што здраджваў жонцы. Генерал Дэвід Пэтрэус, з якім звязваюць поспехі амерыканскага войска ў Іраку й Афганістане пасля перыядаў няўдач, скончыў сваю кар’еру. Між тым паджараму аўтару антыпаўстанцкай стратэгіі Surge у Іраку прарочылі нават і прэзідэнцкае крэсла.

60-гадовы Пэтрэус паклаў заяву пра сыход на стол Абамы ўчора, праз суткі пасля пераабрання Абамы прэзідэнтам. «Пасля 37 гадоў шлюбу я прыдурэў, — напісаў Пэтрэус, — і завязаў раман па-за шлюбам. Такія паводзіны недапушчальныя ані для мужа, ані для кіраўніка арганізацыі як у мяне». [«After being married for 37 years, I showed extremely poor judgment by engaging in an extramarital affair. Such behavior is unacceptable, both as a husband and as the leader of an organization such as ours.«]

Абама прыняў адстаўку і падзякаваў генералу за выдатную службу. «Я буду маліцца за Дэйва і Холі Пэтрэусаў», — гаворыцца пры канцы Абамавага стэйтмэнту.

Кіраўніком Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення Пэтрэус быў ад верасня 2011. Абавязкі кіраўніка ЦРУ часова выконвае першы намеснік дырэктара.

Як паведаміў тэлеканал Фокс, у Пэтрэуса быў раман са сваім асабістым біёграфам, і раскрыла яго ФБР. Цяпер правяраюць, ці тая жанчына не мела доступу да электроннай пошты дырэктара ФБР.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс150

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску4

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс150

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць