Партыя рэгіёнаў афіцыйна перамагла на выбарах дэпутатаў у Вярхоўную Раду Украіны, набраўшы 30% галасоў выбарцаў па партыйных спісах. Яна атрымае 72 мандата.

Згодна вынікам галасавання, агучаным у суботу на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Украіны, партыя «Бацькаўшчына» атрымае 62 мандата (25,54% галасоў), УДАР Віталія Клічко — 34 мандата (13,96% галасоў), Кампартыя атрымае 32 мандата (13,18%), а нацыяналісты з аб’яднання «Свабода» атрымаюць 25 месцаў у Радзе, набраўшы 10,44% галасоў выбарцаў.

Астатнія партыі і аб’яднанні, што ўдзельнічалі ў парламенцкіх выбарах, не змаглі набраць 5% галассоў, неабходных для ўваходжання ў Вярхоўную Раду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?