Па інфармацыі эўрапейскай статыстычнай службы, у лютым 2007 г. гадавыя паказчыкі росту прамысловай вытворчасьці ў ЭЗ склалі 4%. У зоне эўра паказчык быў крыху вышэйшым (4,1%).

Самыя высокія тэмпы росту зафіксаваныя ў Ірляндыі (+22,4%), Чэхіі (+15,5%), Славаччыне (+15,5%), Польшчы (+12,9%) і Румыніі (+10,1%). Сярод дзяржаваў, дзе зафіксаванае падзеньне аб’ёмаў прамысловай вытворчасьці, Эўрастат называе Фінляндыю (‑1,3%), Нідэрлянды (‑1,1%), Італію (‑0,7%) і Злучанае Каралеўства (‑0,4%).

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0