Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, аварыя адбылася ў першай гадзіне ночы на 14 км аўтадарогі Купічы — Шэрашава — Вялікае Сяло.

Мужчына 1986 года нараджэння, які кіраваў аўтамабілем «Пежо-406», на закругленні дарогі ўправа не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку, выехаў на левую па ходу руху абочыну, з’ехаў у кювет і ўдарыўся ў прыдарожнае дрэва.

Вадзіцель і два пасажыры, школьніца 1996 года нараджэння і малады чалавек 1985 года нараджэння, загінулі на месцы ДТЗ.

Яшчэ адна пасажырка «Пежо» 1995 года нараджэння з папярэднім дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом нагі, тупая траўма жывата і селязёнкі» памешчана ў Пружанскую центральную раённую бальніцу.

Усе пацярпелыя — жыхары вёскі Вялікае Сяло.
«Паводле папярэдніх звестак, два хлопцы і дзяўчына ездзілі ў вёску Ялова і забралі адтуль аднавяскоўку, якая была там на провадах у армію. Па дарозе дадому трапілі ў аварыю. Целы загінулых дасталі з „Пежо“ работнікі МНС», — дапоўніла Сахарчук.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?