Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам прыбыла сёння з афіцыйным візітам у Народную Рэспубліку Бангладэш.

Візіт будзе доўжыцца па 13 лістапада. Міхаіл Мясніковіч сустрэнецца з прэзідэнтам Народнай Рэспублікі Бангладэш Зілурам Рахманам, а таксама прэм’ер-міністрам гэтай краіны Шэйх Хасінай.

Запланаваны перамовы кіраўніка беларускага ўрада з міністрамі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, навукі і тэхналогій Бангладэш. У праграме візіту таксама ўдзел Міхаіла Мясніковіча ў беларуска-бангладэшскімбізнес-форуме і сустрэча з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі Універсітэта Даккі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?