Так выглядала вадасховішча ў Малой Люцінцы ў канцы верасня.

Так выглядала вадасховішча ў Малой Люцінцы ў канцы верасня.

У вёсцы Малая Люцінка, што ў Валожынскім раёне, адрамантавалі шлюз на вадасховішчы, паведаміў гаспадар сядзібы «Марцінова гусь» Алесь Белы. Па яго словах сажалка амаль напоўнілася вадой, ёсць надзея, што ў наступным годзе тут адновіцца і платная рыбалка.

Нагадаем, што ваду з вадасховішча спусцілі ў ліпені гэтага года, калі рамантавалі шлюз. Вадасховішча арандуе мясцовае СВК «Пяршаі-2003».

Алесь Белы неаднаразова звяртаўся да мясцовых уладаў, а потым запрасіў у Малую Люцінку журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?