Пра гэта паведамляе інтэрнэт-вэрсія штотыднёвіка Der Spiegel – Spiegel Online.

Размова ідзе пра прыватны рэактыўны самалёт класа люкс, які належыць кіраўніку Беларусі. Як паведамілі выданню нямецкія механікі, у машыне Лукашэнкі Boeing 767, што прыбыла без перашкодаў у Гамбург у пятніцу раніцай, душ аздоблены каштоўнымі камянямі ды пазалочанымі шторкамі.

Гэты самалёт Лукашэнка набыў сёлета ў маі ў кіраўніка Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава.

Як піша Spiegel Online, прыбыццё ў тэхнічную службу «Люфтганзы» другой па ліку ўрадавай машыны з Беларусі (першая была на тэхабслугоўванні ў мінулым месяцы) выклікала вялікія дыскусіі на тэму, наколькі маральна апраўдана для авіякампаніі браць заказы ад Лукашэнкі. Выданне прыводзіць выказванне старшыні транспартнага камітэта ў нямецкім Бундэстагу, палітыка з партыі «зялёных» Антона Хофрайтэра, які не разумее, чаму кампанія працуе на дыктатара, які дае загады на смяротнае пакаранне, а таксама брутальна разганяе апазіцыю.

Журналісты адзначаюць, што «Люфтганза» і раней была не надта пераборлівай у сваіх заказчыках і абслугоўвала адыёзных VIP-персонаў – з Саудаўскай Аравіі, Бахрэйна, Экватарыяльнай Гвінеі.

У сваю чаргу, «Люфтганза» ўсяляк устрымліваецца ад каментароў адносна характару абслугоўвання машыны Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?