У будынку царквы «Новае жыцьцё» адбылася прэс‑канфэрэнцыя, прысьвечаная Кампаніі па абароне правоў на свабоду сумленьня. Прысутнічалі пастары пратэстанцкіх цэркваў, праваслаўны сьвятар а. Шрамко ды сустаршыня аргкамітэту «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Аляксей Шэін.

Адмоўных момантаў ў законе больш, чым пазытыўных, выказаў сваё меркаваньне на прэс‑канфэрэнцыі сьвятар Сьвята‑Пакроўскай царквы ў Менску а. Аляксандар Шрамко.

На яго думку, закон заганяе рэлігійныя грамады ў гета, ізалюе цэрквы ад грамадзтва. Ён прызнаў, што далёка ня ўсе праваслаўныя цэрквы адчуваюць на сабе ціск дзяржавы. Аднак сьвятар зьвярнуў увагу на тое, што найчасьцей закон абмяжоўвае цэрквы, якія актыўна разьвіваюцца, жадаюць займацца місіянэрскай дзейнасьцю ды пашыраць свой уплыў у грамадзтве.

Праваслаўны сьвятар адзначыў, што ўсе дамовы Праваслаўнай царквы аб супрацоўніцтве зь міністэрствамі адукацыі ды абароны засталіся на паперы. Ня лепшыя справы і зь нядзельнымі школкамі, а таксама з магчымасьцю зьбірацца для чытаньня Бібліі ды супольных малітваў ва ўласных дамах, падкрэсьліў Аляксандар Шрамко.

Усе ўдзельнікі прэс‑канфэрэнцыі падкрэсьлівалі, што Кампанія па абароне правоў на свабоду сумленьня ня носіць рэлігійнага характару, а ёсьць грамадзкай акцыяй. У часе збору подпісаў, які працягнецца да канца траўня, плянуецца азнаёміць з акцыяй як мінімум 300‑500 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?