У Ігналінскім раёне Літвы памежнікі затрымалі яшчэ адну вялікую групу нелегалаў, якія спрабавалі трапіць у Літву з Беларусі.Паводле папярэдніх дадзеных, сярод 21 затрыманага — грамадзяне В’етнама і Афганістана, паведаміла Служба аховы дзяржмяжы Літвы.
У пятніцу ля дарогі была затрыманая група падазроных асоб у вёсцы Трычунай, адтуль да беларускай мяжы каля двух кіламетраў.
Затрыманыя, за выключэннем адной жанчыны, былі без дакументаў. Памежнікі высветлілі, што 16 нелегалаў з’яўляюцца грамадзянамі В’етнама, а 5 — Афганістана.
САДМЛ пачала дасудовае расследаванне па факце незаконнага перасячэння мяжы. Усе нелегалы папрасілі прытулку ў Літве. Пасля апытання нелегалаў размесцяць у Цэнтры рэгістрацыі замежнікаў у Рукле.
У гэтым годзе гэта ўжо другая затрыманая САДМЛ вялікая група нелегалаў, якія трапілі ў Літву з Беларусі. 1 лістапада ў гэтым жа раёне быў затрыманы таксама 21 нелегал з В’етнама і Афганістана.