Аляксандр Лукашэнка патрабуе караць рублём і развітвацца з гультаямі і п’яніцамі на вытворчасці.
Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта міжнародных эканамічных адносін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі прывыклі думаць, што ў краіне высокакваліфікаваныя спецыялісты і добрасумленныя работнікі. Але давайце паглядзім, што ў нас на самай справе:

прадукцыйнасць працы на нашых прадпрыемствах прыкметна ніжэйшая, чым у перадавых замежных кампаніях, а матэрыялаёмістасць і энергаёмістасць у сваю чаргу вышэйшыя»,
— адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава зрабіла ўсё для таго, каб кожны працаздольны грамадзянін меў работу і належную зарплату. Паводле яго слоў, людзям працы прадастаўлены беспрэцэдэнтныя сацыяльныя гарантыі.

«Відавочна, гэта і параджае ў некаторай часткі насельніцтва ўтрыманскія настроі», — канстатаваў Лукашэнка.
«Маўляў, можна працаваць спусціўшы рукавы, сядзець, як Ямеля на печцы, пераклаўшы ўсе клопаты на дзяржаву. Што рабіць кіраўніку з адкрытымі гультаямі і п’яніцамі?
Я адказваю проста: караць рублём, а калі не дапаможа — з такімі людзьмі трэба развітвацца, як гэта прынята, напрыклад, у Кітаі, дзе камуністычныя ідэі цудоўна спалучаюцца з жорсткім капіталістычным падыходам да арганізацыі вытворчасці», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Жорстка, скажаце вы. Так, жорстка, але справядліва. Інакш нам не вытрымаць глабальнай канкурэнцыі, а нашы беларускія інавацыі так і застануцца дэкларацыямі», — падкрэсліў Лукашэнка. Ён таксама дадаў: «І тут не я — эканоміка дыктуе, тэхналогіі. На Захадзе яшчэ больш жорстка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?