Паводле яго слоў, 12 лістапада ў межах грамадскага абмеркавання праекта подпісы перададзены ў адміністрацыю Цэнтральнага раёна Мінска.

«Мы праінфармавалі жыхароў аб гэтым праекце праз распаўсюджанне ўлётак, і некалькі чалавек з мясцовых пагадзіліся дапамагчы сабраць пратэстныя подпісы», — сказаў актывіст. «Пяцьсот подпісаў можа падацца няшмат, але там не так многа жыхароў жывуць побач з магчымай будаўнічай пляцоўкай. Мы думаем, што гэтай колькасці дастаткова, каб выказаць меркаванне большасці жыхароў для падвядзення вынікаў грамадскага абмеркавання», — сказаў ён.

Пры гэтым, паводле слоў Янчурэвіча, высветлілася, што пра абмеркаванне праекта ведалі адзінкі. Актывісты для прыцягнення ўвагі да праблемы таксама размяшчалі ў зялёнай зоне жартаўлівыя пашпарты з характарыстыкамі аб’екта.

Гэтае будаўніцтва прывядзе да поўнага знішчэння зялёнай зоны і праблем з паркоўкай аўтамабіляў, мяркуе Янчурэвіч. Плануецца пабудаваць дзевяціпавярховы адміністрацыйны будынак з гандлёвымі павільёнамі. Плошча будынка складзе 6.202 кв. метра. Плануюцца і 46 парковачных месцаў. «Такім чынам, будзе занята ўся зялёная зона», — зазначыў ён.

Апрача таго, жыхары асцерагаюцца, што наведвальнікі бізнес-цэнтра не змогуць знайсці паркоўкі побач, бо вуліца Веры Харужай у гэтым месцы ўжо перагружана з-за банка, які знаходзіцца тут. «Яны пачнуць паркавацца ў прылеглых дварах. Гэта пагоршыць і так цяжкую сітуацыю з машынамі ў гэтым раёне», — мяркуе актывіст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?