Увечары 25 красавіка, напярэдадні «Чарнобыльскага шляху — 2007», да моладзевага актывіста з Салігорску Аляксея Валабуева завітаў супрацоўнік Аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кецко Вадзім Валер’евіч. Міліцыянт без папярэджаньня ўвашоў у незачыненыя дзьверы і настойліва запатрабаваў, каб хлопец зьявіўся ўвечары 26 красавіка ў міліцэйскі пастарунак «па датычным маладзёна пытаньні».

Нагадаем, што супрацоўнікі Салігорскага АБЭЗу напярэдадні Дня Волі 25 сакавіка гэтага году ўжо спрабавалі затрымаць хлопца. Акрамя таго, тым самым аддзелам адразу пасьля Дня Волі была зьдзейсьнена «выпадковая» праверка дакумэнтацыі ў прадпрымальніка і дэмакратычнага актывіста Ўладзімера Шылы, затрыманага напярэдадні 25 сакавіка і пазьней аштрафаванага на 620 тысяч рублёў за абарону свайго непаўнагадовага сына Ільлі ад міліцыянтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?