У выніку жонка і непаўналетні сын атрымалі пераломы. Пацярпеў і сам Валерый.

Суд адбыўся. Вінаватага ў аварыі асудзілі на два гады калоніі. Здавалася б, можна на гэтым спыніцца. Але не.

Цяпер ужо самому бацьку сям'і пагражае лава падсудных. Яго падазраюць... у абразе прадстаўніка ўлады — пракурорскага работніка. Яму пагражае да трох гадоў абмежавання свабоды.

Яшчэ падчас папярэдняга расследавання Бучынскі пісаў шматлікія скаргі на следчых, якія, на ягоную думку, рабілі парушэнні. На нейкія былі адпіскі, але былі і такія, у якіх прызнавалі памылкі.

Ужо тады, як ішоў судовы працэс, мужчына ўбачыў: дзяржабвінаваўца Карповіч і адвакат аднаго з пацярпелых (таго, хто сядзеў у машыне з п'яным кіроўцам) Бекіш сабраліся ў пакоі суддзі Цівунчыка.
Па законе ж «непрацэсуальныя зносіны» забароненыя. Валерый прыгразіў, што будзе скардзіцца. З Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама адказалі: калі адвакат Бекіш знаходзілася ў прыёмнай, ёй стала дрэнна, «у сувязі з чым для аказання дапамогі яна была адведзена ў кабінет суддзі, дзе ёй была прадастаўлена магчымасць прыняць лекі. Сакратар прынесла шклянку вады, а памочнік пракурора Карповіч падала лекі». Валерый дзівіцца, чаму ў такім разе не было перанесена пасяджэнне альбо Бекіш не пайшла ў бальніцу — праз дарогу ад суда.
Наступная скарга Бучынскіх была на пракурорскага работніка Феясь, якая на судзе здымала Валерыя разам з сынам на відэакамеру мабільніка.
Але афіцыйны адказ цвердзіў, што здымкаў не вялося: гэта быў нібыта толькі аўдыёзапіс, які не забараняецца.

Феясь падала сустрэчную заяву. Сутнасць яе ў тым, што ў судзе Бучынскі «парушаў парадак разгляду крымінальнай справы, у адносінах да дзяржаўнага абвінаваўцы [Феясь] паводзіў сябе агрэсіўна». Мужчына апелюе да здаровага сэнсу: маўляў, калі б ён сапраўды абражаў пракурорскага работніка, суддзя склала б на яго адміністрацыйны пратакол. Але гэтага не было.

Справу за абразу завялі чацвёрты раз (тройчы пастанову адмянялі). Валерый адзначае, што гэта ўсё — помста яму.
«На мяне заводзяць справу кожны раз пасля скаргаў на суд». Вось і апошні раз справу аднавілі, калі ён са скаргамі схадзіў на прыём да намесніка старшыні Камітэта дзяржкантролю Леаніда Анфімава.

...Сям'я Бучынскіх мела ў Радуні свой бізнэс — валодала прадуктовым павільёнам. Але пасля аварыі жонка атрымала чатыры пераломы, 130 дзён лекавалася, не змагла вярнуцца да працы. І сёння бізнэсу фактычна няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?