Юля Казлюк стала нетыповай мадэллю.

Юля Казлюк стала нетыповай мадэллю.

Кіяўлянка ў інвалідным вазку ўзяла ўдзел у адкрытай фотасесіі.

Кіяўлянка ў інвалідным вазку ўзяла ўдзел у адкрытай фотасесіі.

Юля: «...Я гэта рабіла не для свайго піяру. Жанчыны з інваліднасцю заслугоўваюць увагі, і яны нічым не горшыя за іншых жанчын»

Юля: «...Я гэта рабіла не для свайго піяру. Жанчыны з інваліднасцю заслугоўваюць увагі, і яны нічым не горшыя за іншых жанчын»

Нетыповая мадэль Юля Казлюк прызналася, што зрабіла гэта для добрай справы.
Фотаздымкі з аголенай кіяўлянкай распаўсюдзіў у лістападзе адзін мужчынскі часопіс.

«Я ведаю, што я гэта рабіла не для свайго піяру, і не для таго, каб спакушаць мужчын.

Жанчыны з інваліднасцю заслугоўваюць увагі, і яны нічым не горшыя за іншых жанчын», — кажа нестандартная мадэль.

Тры гадзіны здымак Юля правяла пад адкрытым небам у кіеўскім музеі Пірагова. Дзяўчына ўпершыню ў жыцці пазіравала без бялізны. Здымкі былі бясплатнымі і для адзінокіх жанчын на вазках.

Юля не ходзіць ўжо шэсць гадоў — пасля таго, як у ДТЗ атрымала пералом хрыбетніка.
Пра мінулае дзяўчына не хоча згадваць. З тых часоў яе жыццё кардынальна змянілася. Юля развялася, узначаліла фонд для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, пачала шмат падарожнічаць.
А нядаўна дзяўчына перамагла ў конкурсе прыгажосці для жанчын з інваліднасцю.

Калі ж ёй прапанавалі распрануцца перад камерамі, Юля вагалася два дні, хвалявалася, што падумаюць блізкія. Раілася яна толькі з жаніхом Вадзімам.

Пара разам ужо два гады, пазнаёміліся яны ў фондзе. Нядаўна ў Парыжы ён прызнаўся ў каханні. І, мяркуючы па тым, што здымкі для часопіса ўсё-такі ўбачылі свет, Вадзім не стаў забараняць Юлі здымацца.

Ды і наогул, як прызнаўся Вадзім, ён учынкам каханай ганарыцца.
Аднак на пытанне, ці зможа Юля ў будучыні агаліцца перад камерай цалкам, пара адказвае адмоўна.

Юля верыць, што яе прыклад прымусіць сябровак па няшчасці змяніць сваё стаўленне да праблемы, а значыць і жыцця — да лепшага.

«Я шчаслівая, у мяне ўсё выдатна. Вядома, не скажу, што мяне задавальняе, што я сяджу ў вазку. Гэта нікога не можа задавальняць. Але гэта не падстава перакрэсліць сваё жыццё…
Трэба рухацца далей, верыць, жыць, імкнуцца, жыць нароўніцу», — запэўнівае прыгажуня…
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?