Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Ноччу і ў першай палове дня ў многіх раёнах туман, месцамі слабы галалёд. Вецер заходні 3–8 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — +3°С, пры праясненнях да -6°С, максімальная днём +1–6°С.

У Мінску заўтра без істотных ападкаў. Ноччу і ў першай палове дня туман, слабы галалёд. Вецер заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу каля 0°С, максімальная днём +3–5°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. 15 лістапада без істотных ападкаў. Месцамі туман, ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд. Вецер заходняй чвэрці 4–9 м/с, па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — +3°С, па Брэсцкай вобласці месцамі да -5°С; максімальная днём +1–6°С.

16 лістапада без істотных ападкаў. Месцамі туман, ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд. Вецер заходняй чвэрці 4–9 м/с, па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — +3°С, максімальная днём +1–6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?