Заводскае РУУС Мінска праводзіць праверку па факце «мініравання» сэрвіснага цэнтра аднаго з мабільных аператараў.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама,

10 лістапада ў 13.50 у міліцыю паступіла паведамленне ад работніка адной з кампаній сотавай сувязі аб тым, што ў сэрвісны цэнтр па вуліцы Іскаліева патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што будынак замініраваны.

Па трывожнай інфармацыі на месца неадкладна прыбылі супрацоўнікі міліцыі, ратавальнікі і група размініравання.

З будынка былі эвакуяваныя 49 чалавек, спецыялісты абследавалі тэрыторыю, выбуховых прылад знойдзена не было.

Асобы «мінёраў» былі высветленыя ў гэты ж дзень.

Гэта два браты, якія пражываюць у Гомельскім раёне, старэйшаму з іх 14 гадоў, малодшаму — 9.
Высветлілася, што спачатку яны патэлефанавалі ў сэрвісны цэнтр даведацца аб умовах падключэння да інтэрнэту, а ў канцы размовы, як самі прызналіся, жартам сказалі, што будынак замініраваны.
Прававая ацэнка дзеянням гомельскіх школьнікаў пакуль канчаткова не дадзена. Праваахоўныя органы маюць шэраг прэтэнзій і да бацькоў падлеткаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?