17 лістапада 2012 г. ў маскоўскай Бібліятэцы № 28 им. В. В. Верасаева ў рамках этнаграфічнага праекту «Знакомьтесь, Беларусь!» («Знаёмцеся, Беларусь!») пройдзе літаратурна-музычная сустрэча «Няскораная», прысвечаная памяці Ларысы Геніюш, выбітнай беларускай паэтэсы.

У праграме:

─ Расповед пра творчасць Ларысы Геніюш

─ Вершы Ларысы Геніюш розных гадоў

─ Вершы Ларысы Геніюш у расійскім перакладзе Івана Бурсава

─ Прагляд фільму «Няскораная» (у скароце)

─ Беларускія народныя песні ў выкананні ансамбля «Кiрмаш» і сучасныя беларускія рамансы.

Адрас бібліятэкі імя Верасаева: Ружейный переулок д. 4 (с. метро Смоленская)

т. +7-499-255-82-79, +7-499-255-81-33

Пачатак, а 15:00

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?