«Мы не фінансуем беларускую апазіцыю, мы дапамагаем грамадзянскай супольнасці ў Беларусі — гэта розныя паняцці», — заявіў пасол Польшчы Лешэк Шарэпка сёння напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
Адно з пытанняў датычылася дакумента, які нядаўна з’явіўся ў інтэрнэце. У ім змяшчаюцца звесткі пра фінансавую дапамогу польскага МЗС, у тым ліку беларускай апазіцыі. Журналіст, у прыватнасці, пацікавіўся, ці не з’яўляецца гэта, з пункту гледжання пасла, умяшаннем ва ўнутраныя справы Беларусі.
Як заявіў Шарэпка, канкрэтна гэтага дакумента ён не бачыў.
Звычайна, адзначыў ён, падобныя дакументы польскі бок публікуе ў адкрытым доступе.«Але ёсць краіны, якія выкарыстоўваюць любую інфармацыю для барацьбы з грамадзянскай супольнасцю. Беларусь ставіцца да іх ліку», — дадаў пасол.
Шарэпка паведаміў, што польскае МЗС аказвае дапамогу ў рэалізацыі самых розных праектаў у Беларусі — па барацьбе са СНІДам, дапамогі ў рамонце школы для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, у правядзенні канферэнцый, якія арганізуюцца прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
«У нашым заканадаўстве няма пакарання за такую дапамогу, атрыманую(маюцца на ўвазе гранты на дзейнасць грамадзянскай супольнасці). У вас у краіне гэта можа пагражаць турэмным зняволеннем. Калі ёсць такія несупадзенні ў законах, мы павінны паклапаціцца пра бяспеку гэтых людзей», — заявіў Шарэпка.з-за мяжы
Пры гэтым польскі дыпламат падкрэсліў: калі сітуацыя ў Беларусі палепшыцца, дакументы аб прадастаўленні фінансавай дапамогі няўрадавым арганізацыям змогуць знаходзіцца ў адкрытым доступе.