Нацыянальны аэрапорт Мінск пачаў аказваць online паслугу па візавай падтрымцы і браніраванню атэляў у Беларусі праз афіцыйны сайт.

«Пакуль сэрвіс працуе ў тэставым рэжыме, але паступова набірае папулярнасць сярод авіяпадарожнікаў», —
канстатавалі спецыялісты. Яны ўдакладнілі, што карыстальнікі могуць у любы час сутак забраніраваць нумар у адным з беларускіх атэляў. Для гэтага на афіцыйным сайце аэрапорта ва ўкладцы «Анлайн-паслугі» трэба выбраць горад назначэння, дату заезду і ўнесці аплату з дапамогай пластыкавай карткі.
Пакуль сэрвіс арыентаваны на рускамоўных карыстальнікаў.

Як адзначыла начальнік аддзела турызму Нацыянальнага аэрапорта Мінск Вольга Макаранка, яшчэ рана рабіць вывады аб эфектыўнасці online браніравання і як гэта паслуга будзе развівацца далей. Разам з тым яна паведаміла, што пасажыры ўжо актыўна карыстаюцца сэрвісам.

У прэс-службе нагадалі, што адкрыццё візавай падтрымкі ў рэжыме online з’яўляецца не адзіным новаўвядзеннем аэрапорта. Нядаўна стала даступнай канферэнц-паслуга, якая ўключае ў сябе арганізацыю бізнес-сустрэч, перагавораў, нарад з дзелавымі партнёрамі ў спецыяльна адведзеных пакоях.

У будучым авіяпасажыры змогуць скарыстацца новымі online паслугамі, сярод якіх пошук і браніраванне авіябілетаў, online і Skype рэгістрацыя на рэйсы.

Нацыянальны аэрапорт Мінск уваходзіць у Міжнародную асацыяцыю аэрапортаў і Асацыяцыю аэрапортаў грамадзянскай авіяцыі краін СНД. Ён мае ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 3641 м (КАТ II), што дае магчымасць кругласутачна абслугоўваць усе тыпы паветраных суднаў, а таксама тэрмінал з прапускной здольнасцю 3,6 млн. пасажыраў у год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?