Сайт івацэвіцкай калоніі арыгінальным чынам абыграў абрэвіятуру ўстановы па-расійску. ИУ №5 у слогане ператварылася ў «Истинное Удовлетворение на 5 баллов!»
Сайт калоніі прысвечаны вытворчасці мэблі, якой займаецца ўстанова. Таму, з аднаго боку, такі рэкламны ход падаецца лагічным і зразумелым. З іншага боку, не варта забываць, хто менавіта робіць тую мэблю.
На сёння ў Івацэвіцкай калоніі знаходзіцца больш за 2000 асуджаных. Толькі за апошні год у прэсу некалькі разоў траплялі звесткі то пра ўспышку сухотаў, то пра інцыдэнт з асуджанымі, якіх нібыта збілі за адмову сядзець у залітых вадой камерах.