У Першай прыватнай гімназіі Прагі, якая належыць сыну прэзідэнта Чэхіі Вацлава Клаўса, 14 лістапада адбыўся Беларускі дзень. Ён быў прысвечаны палітвязням Беларусі. Лекцыю «Пераслед беларускай моладзі» прачытаў былы актывіст Моладзі БНФ, а цяпер супрацоўнік радыё «Свабода» Франак Вячорка. Як пішуць ягоныя сябры ў сацыяльных сетках, аб рэпрэсіях у Беларусі ён распавёў «на сваім ўласным прыкладзе».

Тамсама адбыліся фотавернісаж «Лісты палітвязняў: мужнасць і смутак» Андрэя Дубініна, лекцыя Наталлі Маковік «Несвабода ў Беларусі», прысвечаная перыяду 1994–2012 гадоў, дыскусія «Як падтрымаць беларускіх палітвязняў».

Усё гэта арганізавала «Асацыяцыя за мадэрнізацыю» палітэмігранта Алеся Міхалевіча.

Чэхі з вялікім разуменнем ставяцца да сённяшняй сітуацыі ў Беларусі, бо самі доўгі час пражылі пры несвабодзе і ва ўмовах нацыянальнай дыскрымінацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?