Стваральнікі SellerHit былі прызнаныя самай зладжанай камандай.

Стваральнікі SellerHit былі прызнаныя самай зладжанай камандай.

Вымяральнік адлегласці спатрэбіцца для таго, каб стварыць дакладны макет памяшкання.

Вымяральнік адлегласці спатрэбіцца для таго, каб стварыць дакладны макет памяшкання.

Інвестары крытычна ставіліся да прапановаў стартапшчыкаў.

Інвестары крытычна ставіліся да прапановаў стартапшчыкаў.

"Маесэнс" ужо здабыў папулярнасць у Беларусі.

"Маесэнс" ужо здабыў папулярнасць у Беларусі.

SellerHit працуе з сервісам Amazon, але можа выйсці і на eBay.

SellerHit працуе з сервісам Amazon, але можа выйсці і на eBay.

Усе канкурсанты атрымалі дыпломы і абяцанне дзяржаўнай падтрымкі

Усе канкурсанты атрымалі дыпломы і абяцанне дзяржаўнай падтрымкі

Дзень стартапаў – адно з мерапрыемстваў Беларускага інвестыцыйнага форуму.

Падчас яго 15 маладых беларускіх бізнэсоўцаў прадставілі аўдыторыі свае праекты і паспрабавалі знайсці інвестараў.
Дзяржава, у сваю чаргу, паабяцала канкурсантам гранты памерам $30 тысяч.
Cтартап – гэта нядаўна створаная кампанія, якая будуе свой бізнес на аснове інавацыйных тэхналогій, мае недахоп рэсурсаў і шукае інвестара, якому зазвычай гатовая прапанаваць 25-50% сваіх акцый.

Такім чынам, 15 перспектыўных ідэй беларускіх вынаходнікаў.

1. iMeterege – вымяральнік адлегласцяў з дапамогай мабільніка

Павел Шылёнак і Віталь Нікуленка ўжо стварылі модуль, які дазволіць вымяраць адлегласць да аб’екта праз смартфон.

Для гэтага да тэлефона трэба падлучыць ультрагукавы далямер з лазернай падсветкай. Пасля аб’ект фатаграфуецца, і на яго выяве з’яўляюцца вынікі вымярэнняў.

Каму спатрэбіцца праграма? Стваральнікі разлічваюць, што яе будуць выкарыстоўваць рыэлтары і будаўнікі. Дакладнасць вымярэння складзе 5-6 міліметраў.

2. Малахія – аптэка з дэфіцытнымі лекамі

Два пакаленні (бацька і сын) Уладзіміраў Малахавых прапануюць стварыць навукова-вытворчую аптэку "Малахія”, якая будзе спецыялізавацца на дробнасерыйным выпуску дарагіх і дэфіцытных прэпаратаў, у прыватнасці, лекаў ад рака.

Прадпрыемства будзе адпавядаць стандарту GMP, які дазволіць экспартаваць гэтую паслугу замежным фармацэўтычным вытворцам.
Патрэбныя інвестыцыі – $4,6 мільёна.

3. SpryBoard - экраны з рэкламай у крамах

Ідэя Паўла Мазуркевіча заключаецца ў стварэнні рэкламна-інфармацыйных электронных цэннікаў.

Ён прапануе размяшчаць рэкламную інфармацыю на экранах у гіпермаркеце. Зарабляць мяркуецца на кантэкставай рэкламе вытворцаў.

$40 тысяч у праект ужо ўкладзена. Экраны стаяць у крамах “Ома” і “Юбілейны-92”. Але патрэбна яшчэ $240 тысяч.

4. Say-n-ride – пошук спадарожніка на дарозе

З дапамогай гэтай праграмы аўтамабілісты змогуць знайсці спадарожнікаў.

Патэнцыйны пасажыр пакідае на спецыяльным серверы платную галасавую аб’яву, дзе яе можа праслухаць кіроўца. Калі ім ехаць у адным кірунку, чаму б не рушыць разам і не падзяліць выдаткі на паліва?

Працаваць у Беларусі стваральнікі пакуль не збіраюцца. А вось для таго, каб пачаць працу на рынку Чыкага, Аляксею Іванчыкаву і Ягору Вецеру патрэбна $3 мільёны. Праз пару гадоў яны разлічваюць зарабіць $180 мільёнаў.

5. Maesens – інтэрактыўная дабрачыннасць

Сайт Маесэнс ужо паспяхова працуе ў інтэрнэце і мае больш 35 тысяч карыстальнікаў. Цяпер аўтарка ідэі Алеся Абраменка хоча раскруціцца на амерыканскім рынку пад назвай Goodwillion. Нагадаем, што

кожны ахвотны можа выставіць на аўкцыён сустрэчу з сабой. 80% атрыманых грошай ідуць на дабрачыннасць, а рэшта – на падтрыманне праекта.
Інвестыцыі – а гэта парадку $300 тысяч – патрэбныя на маштабную рэкламу ў ЗША і Расіі.

6. SellerHit – вылічальнік аптымальнай цаны

Прадпрымальнікам, якія прадаюць тавары і паслугі на гандлёвых пляцоўках у інтэрнэце, перадусім на сервісе Amazon, Раман Бугаёў прапануе сваю дапамогу.

Ягоны сэрвіс аўтаматычна вылічыць аптымальную цану ў залежнасці ад дзеянняў канкурэнтаў.
У наступным месяцы сэрвіс запрацуе ў Германіі. Заснавальнікам патрэбныя не грошы, а партнёры ў ЗША і Кітаі.

7. Мая рыбка – снэкі з айчыннай рыбы

Беларускім спажыўцам не хапае снэкаў з айчыннай рыбы,
перакананыя Эдуард Бондар і Уладзімір Масейкоў. На рынку хапае прапановы ад замежных вытворцаў, а вось беларуская рыба не выкарыстоўваецца. Каб запусціць вытворчасць закускі да піва, ім патрэбна $1,5 мільёна інвестыцый. У перспектыве запланаваныя выхад на расійскі і ўкраінскі рынкі.

8. Фермерская гаспадарка – гадоўля в’етнамскіх свінняў

Дзмітрый Радзюк прапануе пабудаваць ферму для гадоўлі в’етнамскіх свінняў магутнасцю 1400 галоваў.
Іх перавага — у далікатэсным мясе з паніжаным утрыманнем халестарыну. Для арганізацыі вытворчасці Дзмітрый Радзюк плануе атрымаць $210 тысяч. Прадаючы сваю экалагічна чыстую прадукцыю, ён мяркуе акупіць іх за 3,5 года.

9. Прэпарат для лячэння раку

Навуковец Дзмітрый Рудакоў перакананы, што ягоная

ідэя выпуску прэпарату для бор-нейтроназахопнай тэрапіі раку ўратуе тысячы хворых.
Пакуль што атрымае рэчыва праходзіць выпрабаванні на жывёлах.

10. Ветэрынарныя прэпараты для сабак

Фармацэўтыкай займаецца і Уладзімір Пракулевіч.

Ён прапануе прэпарат “ФаніФерон” для прафілактыкі і лекавання разнастайных захворванняў у сабак – атытаў, дэрматытаў, пнеўманіі…
У аснове прэпарату — спецыяльны аналаг інтэрферону. У перспектыве можна распрацоўваць і лекі для катоў. Для старту праекта патрэбна $3 мільёны інвестыцый.

Што яшчэ?

11. Флама (аўтар праекта – Дзмітрый Губар). Вытворчасць газагенератарнага абсталявання. Патрэбна $720 тысяч.

12. ТурбаСфера (Кірыла Ляўкоў). Перапрацоўка цеплавых адкідаў у энергію ў мікратурбіне. Патрэбна $3 мільёны.

13. Перапрацоўка шын (Аляксандр Палееў). Будаўніцтва завода па перапрацоўцы аўтамабільных шын у тэрмаэластапласты. Патрэбна каля $1,6 мільёна.

14. Клеткавыя тэхналогіі (Ганна Буценка). Вытворчасць клеткавых прадуктаў для лячэння дэфектаў скуры. Патрэбна каля $600 тысяч.

15. Плазмамет (Сяргей Багаеў). Стварэнне вытворча-кансалтынгавай кампаніі ў галіне фізіка-хімічных метадаў апрацоўкі металу. Патрэбна каля $205 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?