Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, усяго сёння ў злучэнні і воінскія часці будуць адпраўлены прыкладна 1.200 прызыўнікоў. Навабранцы папоўняць рады сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл, роты ганаровай варты, механізаваных злучэнняў і войскаў сувязі.

Да 30 лістапада для праходжання тэрміновай ваеннай службы на пасадах салдат і сяржантаў у войскі плануецца адправіць прыкладна 9 тысяч чалавек. Апрача таго, на праходжанне службы ў рэзерве павінны быць адпраўлены прыблізна 2 тысячы чалавек.

У сталіцы ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку адпраўкі ў войскі маладога папаўнення, прайшлі 15 лістапада на базе Мінскага гарадскога і Мінскага абласнога зборных пунктаў. У гэты дзень больш як 250 чалавек, прызваных ваеннымі камісарыятамі Мінска і Мінскай вобласці, папоўнілі рады Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў.

Напярэдадні службовыя асобы ваенных камісарыятаў раёнаў (гарадоў), прадстаўнікі воінскіх часцей правялі ўсебаковае вывучэнне і адбор прызыўнікоў для камплектавання войскаў.

Зараз у ваенных камісарыятах краіны завяршаецца медыцынскі агляд прызыўнікоў. Прызыўнымі камісіямі раёнаў (гарадоў) у дачыненні да грамадзян ужо прынята больш як 78 тысяч рашэнняў. Дадзена больш як 36 тысяч адтэрміновак, большую частку з якіх — 67% — складаюць адтэрміноўкі для працягу адукацыі. Апрача таго, дадзены адтэрміноўкі грамадзянам па стане здароўя, па сямейным становішчы, для атрымання ваенна-тэхнічных спецыяльнасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?