Ніякіх узрушэнняў на валютным рынку не будзе. Пра гэта прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў сёння журналістам.

«Сітуацыя на валютным рынку ўстойлівая, курсаўтварэнне ўстойлівае, золатавалютныя рэзервы не растаюць, а прырастаюць», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Міхаіл Мясніковіч мяркуе: «Чым больш будзе даверу да мер грашова-крэдытнай палітыкі, якія праводзяць Нацбанк і ўрад, тым меншыя будуць страты кампаній і насельніцтва».

Пры гэтым прэм’ер-міністр прызнаў, што ў 2011 годзе Беларусь апынулася на мяжы дэфолту. Ад яго, на думку прэм’ера, краіну выратавалі цвёрдыя адміністрацыйна-абмежавальныя меры. «Абмежавальныя дзеянні з боку ўрада спрыялі стабілізацыі і недапушчэнню дэфолту, які рэальна праглядаўся, і забеспячэнню стабільнасці валютнага рынку. Гэтыя захады былі часовымі, яны былі скасаваныя пасля стабілізацыі сітуацыі», — сказаў Міхаіл Мясніковіч у чацвер у Мінску падчас пленарнага паседжання Кансультатыўнай рады замежных інвестыцый пры ўрадзе Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?